Новости
13 марта 2020

Усебеларуская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”

Сення адбылася урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” якая прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі 19 лепшых вучняў з усіх раёнаў вобласці.
Сярод іх выдатнікі, пераможцы і прызёры прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, юныя актывісты і валанцёры. Кожны з іх марыць дасягнуць поспеху ў жыцці, каб быць карысным грамадству і сваёй краіне, і нягледзячы на юны ўзрост мэтанакіравана ідзе да заваявання новых вяршынь у вучобе, спорце, творчасці.
Атрымаць пашпарт напярэдадні важнага дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі – з рук старшыні аблвыканкама, як прызналіся хлопцы і дзяўчаты, асабліва прыемна: значыць, твае намаганні і імкненні заўважылі на ўзроўні вобласці. Гэта адказнасць і ў той жа час матывацыя да новых дасягненняў.
Уладзімір Краўцоў павіншаваў юных грамадзян, якія сёння зрабілі першы крок у дарослае жыццё. Ён пажадаў школьнікам поспехаў, адказнасці за развіццё сваёй краіны і разумення таго, што ў дарослых людзей ёсць не толькі правы, але і абавязкі.
На узнагароджанне прысутнічала і наша вучаніца Шаманкова Эвеліна, удзельніца школьных алімпіяд па беларускай мове, прызёр турніра “Адкрыты Кубак Сталіцы” і першынства вобласці па тэквандо “Нашы надзеі”, а таксама яна вельмі добра піша вершы якія былі апублікаваныя у розных зборніках. Жадаем тябе поспехаў і добрых адзнак!!!!